Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by
Кармянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гомельскай вобласці.
Утвораны ў 1924 годзе. Мяжуе са Слаўгарадскім, Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласці, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнамі Гомельскай вобласці.
У 1962 году Кармянскі раён быў далучаны да Рагачоўскага раёну, а ў 1964 годзе да Чачэрскага. У 1966 годзе адбыўся адміністрацыйны падзел Чачэрскага раёна на Кармянскі і Чачэрскі. Плошча раёна 950 кв. кіламетраў.
Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 104 населеных пунктах раёна пражывала 25900 чалавек, у тым ліку ў г.п.Корма - 6450 чалавек. Пасля аварыі было адселена 3400 сем'яў або больш за 6000 чалавек. Цалкам адселеныя, а затым і ліквідаваныя 29 населеных пунктаў, два сельскагаспадарчых прадпрыемствы, выведзена з абароту 16800 га сельскагаспадарчых угоддзяў.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Сож, Кормянка, Добрыч, Кляпінка, Коселянка і Горна. Створана 12 штучных азёр, шмат азёр у пойме ракі Сож.
37% тэрыторыі раёна занята лясамі.
Сярод карысных выкапняў, знойдзеных на тэрыторыі раёна, варта адзначыць 3 радовішча мелу з запасамі каля 1 млн. тон, паклады цагляных матэрыялаў і радовішча будаўнічых пяскоў, якія ацэньваюцца ў 0,5 млн. куб. метраў кожнае.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Чачэрск - Карма - Журавічы, Карма - Доўск - Рагачоў.