Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by
Сцяг і герб Кармы і Кармянскага раёна зацверджаны Рашэннем №31 Кармянскага раённага Савета дэпутатаў 22 верасня 2000 года. Герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2000 г. пад №45. |
||
Герб горада | ||
![]() |
Зусім нядаўна, у 2002 годзе, у Кармы з'явіўся ўласны герб: на блакітным полі "іспанскага" шчыта - сярэбраныя шабельныя эфесы, пакладзеныя андрэеўскім крыжом. За аснову аднаго з сімвалаў гарадскога пасёлка узяты радавы герб памешчыка Міхаіла Быкоўскага, адстаўнога штабс-капітана лейб-гвардыі, якому некалі належала мястэчка. Гэты чалавек быў адным з найбольш відных тутэйшых дзеячоў мінулага, ён унёс немалы ўклад у развіццё Кармы. У прыватнасці, пабудаваў Мікалаеўскую царкву, якая з'яўляецца цяпер гістарычным і культурным помнікам. |
|
Сцяг горада | ||
![]() |
Апісанне: Сіняе палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні 1:2, у сярэдзіне асабовага боку два белыя шабельныя эфесы, пакладзеныя ў андрэеўскі крыж. Аснова герба і сцяга - польскі радавы герб "Абшланк", які належыць уладальнікам Кармы ў XIX стагоддзі - роду Быкоўскіх. Аўтар праекта герба і сцяга - архітэктар В.М.Мельнікава. |