Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі,  34

  Тэлефон прыёмнай:
  (8-02337) 2-12-10

Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Алея Славы Помнік адселеным вёскам Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Выгляд  Кармы Карма Май
Алея Славы
Алея Славы
Помнік адселеным вёскам
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд  Кармы
Карма
Май
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
12 студзеня 2022

Беларускі газаперапрацоўчы завод мадэрнізаваў адзін з участкаў

   На Беларускім газаперапрацоўчым заводзе (БГПЗ) мадэрнізавалі аддзяленне атрымання вуглевадародных прапелентаў на ўчастку падрыхтоўкі газу. Праект выканалі для больш дасканалай ачысткі ізапентанавай фракцыі ад сярністых злучэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе вытворчага аб'яднання "Беларуснафта".

   Праекціроўшчыкам выступіла прадпрыемства "Саюзнафтахімпраект". Усе работы па мадэрнізацыі праведзены на базе дзеючага абсталявання аддзялення атрымання вуглевадародных прапелентаў БГПЗ.

   Начальнік вытворчасці - галоўны тэхнолаг БГПЗ Андрэй Паўлавец адзначыў, што мадэрнізацыя дасць магчымасць выпускаць адзін з відаў прадукцыі завода - ізапентанавую фракцыю маркі А з больш высокай якасцю. "Цяпер мы можам атрымліваць вуглевадародныя прапеленты з масавай доляй агульнай серы не больш за 0,001 працэнта. Такія паказчыкі адназначна павысяць узровень канкурэнтаздольнасці гэтага віду прадукцыі на рынку, дадуць нашаму прадпрыемству эканамічны эфект у выглядзе дадатковага даходу", - сказаў ён.

   Праектная магутнасць абноўленай вытворчасці па ачыстцы ізапентанавай фракцыі складае амаль 53 тыс. т прадукцыі ў год.

   Беларускі газаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. Асноўныя віды дзейнасці - перапрацоўка спадарожнага нафтавага газу, прывазной сыравіны, вытворчасць электраэнергіі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)