Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі,  34

  Тэлефон прыёмнай:
  (8-02337) 2-12-10

Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Помнік адселеным вёскам Алея Славы Выгляд  Кармы Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Май Карма
Помнік адселеным вёскам
Помнік адселеным вёскам
Алея Славы
Выгляд  Кармы
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Май
Карма
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 сакавіка 2022

Электрыфікацыя дома для шматдзетнай сям'і, маршруты транспарту: Крупко правёў прыём грамадзян у Рэчыцы

 Электрыфікацыя дома для шматдзетнай сям'і, змяненне руху транспарту да магазінаў у Гомелі. Гэтыя і іншыя пытанні сёння гучалі ў час прамой тэлефоннай лініі і прыёму грамадзян, якія правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў Рэчыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 З просьбай дапамагчы вырашыць пытанне па электрыфікацыі дома звярнулася шматдзетная маці з Рэчыцы. "Мы былі прызнаны маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У 2016 годзе атрымалі ў вёсцы Броннае ўчастак. Тады ж звярнуліся па пытанні электрыфікацыі, але пытанне да гэтага часу не вырашаецца. Было і калектыўнае пісьмо", - апісала сітуацыю жанчына. Сям'я будавалася і за свае грошы, і ўзяла крэдыт.

 Як адзначылі прадстаўнікі мясцовай улады, участак быў выдзелены пад забудову на існуючыя сеткі. Была распрацавана схема ўчасткаў, заключылі дагавор на дэталёвы план сядзібнай забудовы. Але сутыкнуліся з тым, што населены пункт не мае горадабудаўнічага пашпарта. З 3 сакавіка гэтага года працэдура спрасцілася, удакладніў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Дзмітрый Гайкевіч, і гэта дасць магчымасць паскорыць вырашэнне сітуацыі.

 "Навошта выдавалі ўчасткі, калі няма камунікацый? - задаў пытанне Іван Крупко. - Спачатку трэба зрабіць сеткі, потым даваць участкі маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў".

 Губернатар даручыў аператыўна вырашыць пытанне ў рамках заканадаўства: "На працягу года людзі павінны засяліцца. Каб усе камунікацыі былі падведзены. Навядзіце парадак". Спецыялістам пастаўлена задача пакрокава распісаць вырашэнне пытання.

 "Прымем усе меры, каб у гэтым годзе вы змаглі падключыцца да ўсіх камунікацый", - сказаў губернатар заяўніцы.

 Звярнулася да губернатара і прыватны прадпрымальнік з Гомеля. "Пакуль вялікія магазіны растуць як грыбы, маленькія закрываюцца адзін за адным. Часта магазіны крокавай даступнасці закрываюцца з-за адсутнасці пад'язных дарог, што і адбылося з маім магазінам на вул. Савецкай у сакавіку гэтага года", - расказала жанчына. Паводле яе слоў, гэта пытанне актуальнае і для іншых невялікіх гандлёвых кропак, якія знаходзяцца побач.

 Прадпрымальнік адзначыла, што сітуацыя склалася ў 2019 годзе. Пасля будаўніцтва гандлёвага цэнтра былі кардынальна перапланаваны і зменены пад'язныя дарогі. "Былі блакіраваны ўсе раней існаваўшыя бяспечныя пад'язныя дарогі для абслуговага транспарту да магазінаў крокавай даступнасці. Мае інтарэсы і інтарэсы іншых уласнікаў не былі ўлічаны", - звярнула ўвагу прадпрымальнік. Да таго ж у непасрэднай блізкасці размешчана прадпрыемства "Святлатэхніка", на якім працуюць фізічна аслабленыя людзі. І ў гэтай сітуацыі, пераканана заяўніца, расшыраныя праезды сталі небяспечныя.

 Прадпрымальнік прасіла па магчымасці вярнуць заезд, які існаваў раней, або ж арганізаваць паварот налева, пры гэтым стварыць усе ўмовы для фізічна аслабленых людзей.

 Іван Крупко даў даручэнне разабрацца ў асобных нюансах сітуацыі. "Трэба знайсці агульныя падыходы. Пры гэтым галоўнае пытанне - бяспека", - падкрэсліў ён.

Таксама ў дыялогу з жыхарамі рэгіёна гучалі і іншыя пытанні. Па кожным губернатар даў канкрэтныя даручэнні.

Навіны Белврусі (БЕЛТА).