Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі,  34

  Тэлефон прыёмнай:
  (8-02337) 2-12-10

Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Помнік адселеным вёскам Карма Выгляд  Кармы Май Алея Славы Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Помнік адселеным вёскам
Помнік адселеным вёскам
Карма
Выгляд  Кармы
Май
Алея Славы
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
14 сакавіка 2022

Гомельская абласная дзіцячая бальніца медрэабілітацыі вяртаецца ў звычайны рэжым работы

 Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі поўнасцю пераходзіць у звычайны рэжым дапамогі маленькім пацыентам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

 З 1 красавіка 2020 года бальніца была арыентавана на рэабілітацыю і аднаўленне пацыентаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19. "За амаль два гады работы ў гэтым напрамку тут аднавілі сваё здароўе каля 6 тыс. пацыентаў з усёй вобласці, у тым ліку некаторыя з іх двойчы. Практычна ў роўнай ступені - 56 і 44 працэнты адпаведна - атрымалі рэабілітацыю гамяльчане і жыхары вобласці", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Кудзяньчук.

 У цэлым, паводле даных начальніка ўпраўлення, эфектыўнасць лячэння ў рэабілітацыйным цэнтры перавысіла 98 працэнтаў.

 Апошнія дарослыя пацыенты падрыхтаваны да выпіскі на 18 сакавіка.

 Па рэабілітацыі пакінулі 80 падзяк у адрас калектыву ўстановы, пад кожнай - некалькі подпісаў, удакладняецца ў паведамленні.

Навіны Беларусі (БЕЛТА).