Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі,  34

  Тэлефон прыёмнай:
  (8-02337) 2-12-10

Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by

Помнік адселеным вёскам Выгляд  Кармы Карма Май Кармянскі раённы выканаўчы камітэт Алея Славы
Помнік адселеным вёскам
Помнік адселеным вёскам
Выгляд  Кармы
Карма
Май
Кармянскі раённы выканаўчы камітэт
Алея Славы
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 сакавіка 2022

Сустрэча з фантастычным светам: "Сіні апельсін" пакажуць у Гомелі

 Выстава гомельскай мастачкі Таццяны Гершгорынай "Сіні апельсін" адкрыецца 11 сакавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Карцінную галерэю Г.Х. Вашчанкі.

 Выставачны праект мастачкі - чарговая сустрэча з фантастычным і сюррэалістычным светам. У гэтым творчым вымярэнні змяшаліся пачуцці, эмоцыі, надзеі і рэальнасць. На думку Таццяны Гершгорынай, толькі спрабуючы вызваліць заглушаную рэальнасць, мастак можа авалодаць сваёй сутнасцю.

 У гэтым праекце аўтар прадаўжае мультыдысцыплінарны падыход у сваёй творчасці і прадставіць не толькі жывапісныя і графічныя работы, але і ўласныя паэтычныя радкі. Таццяна выпусціла тры зборнікі паэзіі: "Маленькія апавяданні" (2018), "На паўпалатна" (2020), "Вобразы эмоцый" (2021). Падрыхтавала ўжо да выпуску чацвёрты зборнік, які плануе прадставіць аўдыторыі ў гэтым годзе.

 Таццяна Гершгорына нарадзілася ў 1973 годзе ў Добрушы. У 1992 годзе скончыла Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, праз 4 гады атрымала дыплом Гомельскага філіяла Мінскага вучылішча імя А.К. Глебава. Шматгранная таленавітая жанчына захапляецца графікай і жывапісам, піша вершы, стварае аўтарскую біжутэрыю. Яе работы вызначаюцца лірычнасцю сюжэтаў, маляўнічасцю і выразнасцю каляровага рашэння, а таксама непаўторным, жаночым бачаннем навакольнага свету.

"У сваёй творчасці Таццяна Гершгорына пастаянна эксперыментуе з формай, фактурай, колерам, адкрывае не толькі новыя пластычныя магчымасці, але і стараецца выявіць філасофію таго, што адбываецца. Аўтар валодае неверагодным творчым уяўленнем, здольным ахапіць розныя аспекты жыцця чалавека, духоўную сферу, гісторыю мастацтва, міфалогію, навакольную прастору, прадметны свет", - расказалі арганізатары выставы.

 На выставе прадстаўлена больш за 30 жывапісных і графічных работ, паэзія. Экспазіцыя размесціцца ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі па вул Карповіча, 4 да 3 красавіка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА).