Адрас: 247173, г.п. Карма,
вул. Ільюшчанкі, 34
Тэлефон прыёмнай:
(8-02337) 2-12-10
Электронная пошта райвыканкама:
isp@korma.gov.by
Зара над Сожам/ У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня да памятнага знака габрэям, закатаваным і расстраляным у Карме ў гады Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі ад малая да вялікая.
У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Асвенцым (Аўшвіц). Аўшвіц-комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, на тэрыторыі якіх у 1941-1945 гадах былі забітыя каля 1,4 мільёна чалавек, з якіх каля 1,1 мільёна складалі габрэі.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста заснавалі ў 2005 годзе на сходзе Генасамблеі ААН. Рэзалюцыю па дні памяці прынялі яе больш за 90 дзяржаў.
За час Халакосту нацысты знішчылі больш за 6 мільёнаў габрэяў і ромаў. Маштабныя знішчэння габрэйскага насельніцтва былі і на тэрыторыі Беларусі, у краіне дзейнічалі больш за 300 гета.
Гэтыя і іншыя факты прыводзілі выступаючыя на мітынгу. Старшыня савета ветэранаў Кацярына Быкоўская звярнулася да моладзі і заклікала мацаваць мір у нашай любімай Беларусі, каб ніколі не паўтарыліся тыя страшныя падзеі.
Да падножжа памятнага знака ўсклалі кветкі і запаленыя лампадкі, полымя якіх трымцела як сэрца нявінных ахвяр.
Віктар Ільюшчанка
Фота Віктара Ільюшчанкі